February 19, 2011 - 9:02:10
December 28, 2010 - 22:55:45
January 27, 2010 - 23:27:56
«Зьміцер, вы нарадзіліся тут?»

Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra з праграмай Паравіны году + лепшыя песьні.
Даведкі: (029) 649 08 88.
Квіткі: ад 20 000 до 40 000.
Колькасьць месцаў абмежаваная!
12 лютага Зьміцер Вайцюшкевіч выступіць у Гародні ў Тэатры лялек.
Пачатак: а 19:00.
Квіткі: 15 000 руб.
Даведкі: 8 (0152) 74 59 30.
August 18, 2009 - 10:00:23
Аб такім здымку можна марыць усё жыцьцё!
Дапытлівая вавёрка зьдзівіла сямейную пару, неспадзявана зьявіўшыся перад аб’ектывам, калі тыя пазавалі для фатаграфіі.

August 17, 2009 - 9:09:53
August 16, 2009 - 8:47:07
Што ні допіс - то гатовы артыкул
Я пра блёг Глеба Лабадзенкі. Сёньня пра два ягоныя пасты.
Па-першае, запіс, які пацьвярджае, што ня мае сэнсу ехаць далёка, каб пабачыць нешта ўнікальнае. У Беларусі ёсьць уся Эўропа!
Ну, а другое - гэта з сучаснасьці. Нашай маразматычнай сучаснасьці, дзе адначасна існуюць Менск і ўсё-яшчэ-Мінск.
August 6, 2009 - 20:48:10
August 1, 2009 - 17:53:37
Нахрэн такі помнік

Быццам хто нас прымушае ўсё рабіць наадварот.
Не, каб душу й вуха песьціць родным словам гаманкім, -
Мы ў загану роднай мовы не гавóрым - гаварЫм.
Чалавек не знойдзе згоду нат з уласнай палавінай,
А мы яму далі права кіраваць усёй краінай.
Наша кволае сумленне запалохана маўчыць,
Голас продкаў у нашых сэрцах усё цішэй, слабей гучыць.
Божа мілы! Пашкадуй народ-небараку –
Сяння мы, што рабіць маем, робім цераз сраку.
July 25, 2009 - 9:43:50
Экстрым пабліжэй
1-2 жніўня Федэрацыя Прыгодніцкіх Гонак праводзіць «Фэст Тролея 2009»! Для аматараў адрыналіну над Бярэзінай будуць напятыя 4 тролеі, на якіх атрымаюць магчымасьць пракаціцца ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі фэсту.

Рэгістрацыя на фэст пачынаецца на месцы правядзеньня (каля вёскі Малое Стахава, 10 км ад Барысава) з 31 ліпеня. Папярэдняя рэгістрацыя дазваляе атрымаць зьніжкі.
* * *
2 жніўня на Менскім моры адбудзецца 2-гі беларускі экстрым-бег. Экстрым заключаецца ў тым, што… палову дыстанцыі трэба «бегчы» ў вадзе глыбінёй каля 1 м.

Рэгістрацыя на ўдзел да 28 ліпеня па тэлефонах (029) 770 13 32 і (029) 607 90 76 - Сяргей Коваль, гал. суддзя. Розныя ўзроставыя групы.
June 27, 2009 - 8:09:09
June 8, 2009 - 23:04:39
Ну чаму нельга было неяк разьвесьці дзьве такія падзеі…
Алесь Камоцкі запрашае ўсіх: і тых, хто ведае, у чым справа, і тых, хто ня ў курсе, - абсалютна бясплатна паслухаць старых і новых песень, і падумаць разам, як далей жыць будзем.
9 чэрвеня, 18:00. Купалаўскі музэй
May 24, 2009 - 22:23:17
May 19, 2009 - 8:50:20
Беларуская ежа - гэта не адныя дранікі
Ствараецца навучальны гурток па вывучэньні традыцыйнай беларускай кухні. У чым асаблівасьці штодзённай, сьвяточнай і абрадавай кухні нашых продкаў? Якую сымболіку несьлі стравы? Як аздобіць сучасны стол традыцыйнымі беларускімі стравамі? Першая сустрэча пройдзе 21 траўня.

Будзем разам шукаць адказы на пытаньні, вывучаць традыцыі і гатаваць. Пры чым навыкі гатаваньня абсалютна не абавязковыя
У праграме заплянаваныя 8 смачных і цікавых сустрэчаў у Менску. Першая пройдзе 21 траўня. Кантактныя тэлефоны: +375 29 615 56 26, +375 29 5666247 — Кацярына, +375 29 3305 304 — Воля.
May 18, 2009 - 8:28:24
May 12, 2009 - 18:41:18
May 5, 2009 - 22:59:24
- 22:54:20
March 31, 2009 - 23:19:32
Справядлівасьць перамагае, калі за яе змагаесься
Канечне, ужо самога выслоўя, вынесенага ў загаловак гэтага запісу, дастаткова.
Але ж да яго трэба было дайсьці…
А перад гэтым да мяне павінна была дайсьці паштоўка з Партугаліі.
Стала цікава, што ж гэта за ледзь не нацыянальны гярой-пеўнік. Шукаць доўга не давялося.
Пеўнік з Барсэлясу
Як цьвердзіць лягенда, у XIV стагодзьдзі пілігрым з Галісіі, што кіраваўся ў Сант’яга-да-Кампастэла, апынуўся ў Барсэлясе. На няшчасьце, якраз у гэты час там адбывалася вялізная гулянка, падчас якой у гаспадара хаты зьніклі сталовыя прыборы са срэбра. Самым "крайнім" апынуўся іншагародні госьць. Як ён ні сьцьвярджаў сваю невінаватасьць, як ні тлумачыў, што накіроўваўся ў Сант’яга-да-Кампастэла, каб зьдзейсьніць сваё манаскае абяцаньне, ніхто не хацеў яго слухаць. Небарака быў прысуджаны да павешаньня.
Перад выкананьнем пакараньня абвінавачаны папрасіў яшчэ раз сустрэцца з суддзёй, які абвясьціў гэткі несправядлівы прысуд. Манаха прывялі у дом судзьдзі, дзе той якраз зьбіраўся есьці смажанага пеўня. Абвінавачаны яшчэ раз пакляўся, што не зьдзяйсьняў крадзежу. А каб яму нарэшце паверылі, дадаў, што калі ён насамрэч невінаваты, тады гэты вось певень паўстане з талеркі і закукарэкае. Судзьдзя і ўсе прысутныя зарагаталі, але страву пакінулі некранутай.
Тым ня меней, манаха павесілі. І тут смажаны певень узьняўся і закрычэў. Тады судзьдзя, ачомаўшыся, кінуўся хутчэй да віселіцы. Бедалагу ўдалося не зламаць сабе шыю, бо ці то вузел быў кепска завязаны, ці што яшчэ. Але пасьля гэтага яго адпусьцілі ў далейшы шлях.
Праз некалькі год пілігрым ізноў апынуўся ў Барсэлясе. У памяць пра апісаную падзею ён паставіў у горадзе помнік Дзеве Марыі і Яну (я так разумею, St. John - гэта Ян, эвангеліст).
* * *
Мараль сей басьні такава, як казаў Пушкін. Беларускае правасудзьдзе цяпер на ўзроўні тагачаснага, сярэднявечнага. Адзін чалавек вырашыў, што ты вінаваты - усё, трындзец - ні фіга ты не дакажаш. Хоць ты й не абавязаны даказваць сваю невінаватасьць. Гэта яны павінны даказваць тваю віну.
February 21, 2009 - 21:54:21
І такім чынам можна паўдзельнічаць у Вікіпэдыі
Памятаеце пра лепшыя фотаздымкі 2007 году ў Вікіпэдыі? Яшчэ ня позна абраць лепшыя выявы 2008 году! Галасаваньне вядзецца да 26 лютага.
![]()
![]()
January 16, 2009 - 20:58:57
Паштаваньне
Люблю атрымоўваць лісты з усяго сьвету.
Кожнага разу, як бываю на пошце, зазіраць у скрынку і бачыць яе не пустую.
Хаця б з-за гэтага варта было далучацца да посткросынгу (для несьвядомых
).
У якога, дарэчы, нядаўна здарыўся невялічкі юбілей: 1000 атрыманых адным чалавекам паштовак!
1000 адасланых ім жа было крыху раней. Відаць, прапусьціў гэты момант.
Але памятаю, што сярод тае тысячы адна дасталася й мне. Узгадваем.

November 29, 2008 - 19:06:35
На жаль, маіх здымкаў няма і быць ня можа
November 26, 2008 - 18:44:45
November 24, 2008 - 9:55:50
Па-ЖэЖэ



Ні фіга падобнага! Ну, зразумела, фоташопам карыстаўся для рэзкасьці/балянсу/колеракарэкцыі, а яшчэ накладаньня слаёў… Але пра гэта падрабязьней распавядае сам мастак:



















