December 18, 2011 - 23:52:07
- 23:04:14
April 13, 2011 - 22:48:42
December 28, 2010 - 22:55:45
December 23, 2010 - 23:49:29
December 15, 2010 - 23:50:02
Немагчыма стрымаць сьлязу
…Нікому не пажадаю бачыць раней заўсёды шчасьлівага і вясёлага сына, які ляжыць, згарнуўшыся, і не плача нават, проста ціха скуголіць: «татачка, татачка, татачка…», і я не магу яму дапамагчы. Алег быў выдатны муж і самы лепшы тата. Кожны вечар, укладваючыся спаць, Сьцёпа казаў: «Тата, я цябе люблю. Мама, я цябе люблю. Як добра, што вы ў мяне ёсьць». Зараз таты няма, але мы са Сьцёпам па-ранейшаму кажам адзін аднаму, як мы яго любім, і становіцца ледзь-ледзь лягчэй, як быццам тата зноў з намі, проста мы яго не бачым…
Абстрагуючыся ад усяго, што пісалі пра сьмерць Алега Бябеніна. Што ці хто мог прымусіць такога чалавека сысьці ад такое сям’і?
August 25, 2010 - 22:35:13
May 6, 2010 - 22:39:51
November 7, 2009 - 2:39:14
August 1, 2009 - 17:53:37
Нахрэн такі помнік

Быццам хто нас прымушае ўсё рабіць наадварот.
Не, каб душу й вуха песьціць родным словам гаманкім, -
Мы ў загану роднай мовы не гавóрым - гаварЫм.
Чалавек не знойдзе згоду нат з уласнай палавінай,
А мы яму далі права кіраваць усёй краінай.
Наша кволае сумленне запалохана маўчыць,
Голас продкаў у нашых сэрцах усё цішэй, слабей гучыць.
Божа мілы! Пашкадуй народ-небараку –
Сяння мы, што рабіць маем, робім цераз сраку.
June 27, 2009 - 8:09:09
May 2, 2009 - 11:00:38
Мне шкада сваіх пару запісаў… Але як шкада, мабыць, Дэну Браўну…
Акрыяў МайФілятэлі. Праўда, усе мае апошнія пасты, як яні спадзяваўся, усё-ткі зьніклі.
Блін. А тамака ж быў мой поўны зьдзіўленьня запіс пра адкрыцьцё мной марачак Альбаніі і назвы самое Альбаніі на арыгінале; скаўты зь Вялікабрытаніі… што яшчэ?.. Давядзецца прыгадваць, што я тады сканаваў… Альбо забіць і не паўтараць іх наноў.
April 23, 2009 - 22:30:27
Шкада “Падземку”…
Я сам быў у ёй толькі некалькі разоў, але ж там заўсёды было на што зайсьці паглядзець. Ці тое прыходзіш нешта набыць, ці тое таму, што проста праходзіў міма - але ж абыдзеш усе пакоі ад аднаго кутку да другога.
Гэххх, "Падземка"-то засталася, але, відаць, ужо ня тая… Рэжым і надалей дрыжыць ад Свабоды.
February 25, 2009 - 15:49:51
Зусім ужо азьвярэлі!
«Ватыкан цяпер цалкам прызнаў, што Чарльз Дарвін меў рацыю, калі сьцьвярджаў, што чалавек паходзіць ад малпы». Сэнс «прызнаньня» раскрываецца падрабязьней у артыкуле «Таймс», але што там тлумачыць, калі ўсё й так зразумела?
February 8, 2009 - 16:28:47
Нашу Ніву выціскаюць?
Хм, раней ад сп. Адама чуў, цяпер во сам пабачыў - бачына «Нашай Нівы» недасяжная.
February 6, 2009 - 20:38:35
Далёка нам яшчэ да М’янмы…
…Дзе па ацэнках ААН, у турмах больш за 2.100 палітычных вязьняў. Пасол ААН зладзіў ужо больш за 30 візытаў у краіну дзеля перамоваў з хунтай наконт вызваленьня палітвязьняў. Выніку (пакуль што, хочацца спадзявацца) ніякога.
У турме вязьні падвяргаюцца жахлівым, зьвярыным зьдзекам і катаваньням. Іх б’юць электратокам, гвалцяць, прапальваюць скуру раскаленымі мэталічнымі стрыжнямі, жорстка зьбіваюць. Многія ўтрымваюцца ў камэрах круглыя суткі, бязь ежы, бяз мэдычнага абслугоўваньня.
Лідарка дэмакратычнага руху Aung San Suu Kyi ўтрымваецца пад хатнім арыштам ужо цягам 14 год. Яе ратуе пакуль што вялікі міжнародны розгалас.
Вельмі істотна спыніць злачынствы хунты супраць уласнага народу. ААН плянуе рабіць гэта мірным шляхам. Дык "Кампанія дзеля М’янмы" прапануе "нагадаць" пра гэтую праблему лістом Генэральнаму сакратару ААН сп. Бан Кі-Муну і ўсім чальцам Савету Бясьпекі ААН.
На жаль, болей нічога зрабіць мы для вязьняў антычалавечага рэжыму там ня можам…
February 1, 2009 - 16:50:12
Быў «жывы шчыт», цяпер - «жывая мішэнь»
"Стой, дэбіл, бо іначай я буду страляць!"
- на якія дзеяньні правакуе гэтакі зварот?
January 29, 2009 - 23:04:56
“Ліцьвінскі клюб” і “Тутэйшыя”
Глядзелі фільм па п’есе, ці то зьняты «Белсатам», ці то проста на ім паказаны раней. Зразумеў, што нічога не памятаю пра «Тутэйшых»-арыгінал. Вельмі даўно зразумеў, зрэшты. Дык хоць бы цяпер буду ўяўленьне мець.
Апасьля прагляду не было ніякага жаданьня ўвязвацца ў іхнія (да таго ж дзіцячыя нейкія) разважаньні пра тое, "ці тутэйшыя беларусы, ці ўжо не, а мо яшчэ не?.." І абмеркаваньне на ўзроўні "вось яны такія-сякія, а гэтыя вось якія малайцы-гяроі…" Банальна. Не, я прыйшоў у клюб не дзеля гэтага, а дзеля ўласна «Тутэйшых». А не каб праходзіць прымусова-добраахвотную працэдуру "знаёмства" ў пачатку.

А ў «Тутэйшых» галоўнага гяроя, Янку Здольніка, граў "асабіст" Шкалін з «Салдатаў». Нават ня ведаў, што ён беларус. Але памылкі быць ня можа - такая прыгожая мова ў яго. Цяпер дык ужо ведаю сапраўднае прозьвішча актора. Знаёмцеся - Анатоль Кот.

Ну але ўсё-ткі длясябе я разважаў над пытаньнем "добра ці блага ўвогуле быць «тутэйшымі»?" і "ці ёсьць «тутэйшымі» мы, ці беларусамі?" Адказ прыйшоў у той жа вечар у… ліфце. …На рэклямным прашпэкце (канечне ж, расейскамоўным) нейкай фірмы, што спэцыялізуецца на гірудатэрапіі (па-простаму - лячэньне піяўкамі). Першы ж радок ідыёцкага буклету: "Істокі гірудотерапіі в Россіі, уходят в глубіну веков…"
Ні храна мы яшчэ ніякія не беларусы, пакуль існуюць такія вось дэбілы. І я нават не пра памылкі.
Ну а сёньня яшчэ раз, паўторна атрымаў адказ на тое, хто мы ёсьць. Проста прайшоўшыся па вулачках і паазіраўшыся на бакі. То бок - на шыльды. Усялякіх там "національніх спарціўных лацярэй". Так што, спадарынька, якая выказвала ўчора сваё абурэньне і нязгоду з тым хвактам, што беларусы не паважаюць сябе як нацыю, але ж варта зьняць ружовыя акуляры.
December 2, 2008 - 18:53:30
November 27, 2008 - 7:26:46
November 22, 2008 - 3:50:33
Божа, даруй нам, бо ня ведаем, дзе жывем
Ну, сёньняшні наш занятак «Беларускага духу» сам па сабе стаўся моцным выпрабаваньнем для тых, хто на яго прыйшоў, каб уганараваць памяць усіх бязьвінна закатаваных камуністычным рэжымам людзей. Дзеля супольнае малітвы-пакаяньня варта было выстаяць гэтую гадзіну на марозе.
У пачатку справа зайшла (чарговы раз) пра знаёмства ўсіх прысутных, але крыху ў іншым варыянце. Я ніколі не задумляўся, на вуліцы імя якое пачвары я жыву! Гэтага ніхто ня ведаў ні сярод слухачоў курсу, ні сярод нашых вучыцелек. Максымум ўсплывалі вэрсыі «беларускі літаратар» альбо «палітычны дзеяч». Узяўшы на сябе абавязак выканаць дома «працу над памылкамі», пад грузам жудаснае інфармацыі стварыў энцыкляпэдычны артыкул.
November 11, 2008 - 21:51:51
HoneyMoon, частка 4-я
Вена
У Вене было цёпла, і гэта – галоўнае ўражаньне ад яе. Там было яшчэ цяплей ад таго, што мы трапілі туды з пахмурнай і шэрай Чэхіі. Дакладней, пацяплела яшчэ па дарозе ў Вену, на тэрыторыі Аўстрыі. Там квітнелі сады і зелянелі палі, на палёх пасьвіліся дзікія жывёліны. Гэтым Аўстрыя крыху прыпадабнялася да Польшчы і Чэхіі, але Вена адразу спарадзіла кантрасты. Сваёй маладосьцю ў параўнаньні зь некранёнымі катастрофамі чэскімі замкамі і палацамі. Так, канечне, ёсьць і ў Вене нешта падобнае, але ўсё болей сучаснае.
Ну, а тое, што найболей варта пабачыць у Вене – дык і зусім мадэрновы «HundertwasserHaus». Па імю архітэктара, якому ў падлу крэсьліць роўныя рысы, таму ў яго ўсе будынкі атрымоўваюцца з рознымі па памеры вокнамі, з нахіленымі столямі і падлогамі і ўвогуле – «для гномаў». Буржуі абураюцца, жыхары, відаць, задаволеныя (бо нядорага), дзеці – таксама (бо калярова). Насупраць гэтае хаты - «Hundertwasser village», якая стала для нас першай сувянірнай крамай пасьля выхаду з аўтобусу (перад гэтым мы доўга каталіся вакол цэнтру гораду, нібы так што можна паглядзець; некаторыя нават умудраліся фоткаць праз вакно). Акрамя гэтага будынку, у актыве архітэктара Хундартвасара яшчэ аздабленьне сьмецьцевага заводу ў цэнтры Вены (пра завод ніколі не здагадаесься, што гэты будынак выконвае такую функцыю) і некалькі іншых збудаваньняў, якія мы не запомнілі праз тое, што набытыя паштовачкі зь іхнімі выявамі ўдала разаслалі ва ўсе бакі Ўсходняй Эўропы.
На гэтай самай вуліцы, дзе стаіць HundertwasserHaus, я бачыў яшчэ й значыкі, але пабаяўся іх набываць па 3,5 эўра, спадзеючыся, што тут яны дарагія таму, што паблізу «турыстычная мэка». Наіўны. У Аўстрыі зусім іншы ўзровень жыцьця, чым нават у Чэхіі. Гэта мы потым высьветлілі ў «рэстаранчыку, у якім можна нядорага пад’есьці». Адным словам, міма значыкаў я праляцеў, бо па такім сама кошце болей нідзе не пабачыў. Затое за той вольны час, што нам заставаўся да аўтобусу, мы знайшлі галоўпаштамт… Знайшлі амаль без праблемаў, бо пакуль мы бегалі за нашай экскурсаводам, Ігар каторы раз падсуяціўся і прыдбаў для ўсіх нас мапы Вены, чаго нам так не хапала ў Празе. Дакладней, не хапала мне, бо Танька тамака і так выдатна арыентавалася.
На галоўпаштамце я павёў сябе «бы сапраўдны філятэліст». Такім камплімэнтам мяне потым узнагародзілі ў чаце MyPhilately.com за гісторыю, зьвязаную зь вядомай лентыкулярнай аўстрыйскай марачкай гэтага году. Я жадаў яе мець з тае пары, як прачытаў пра яе выхад. Таму на галоўпаштамце я перакапашыў увесь філятэлістычны аддзел, але сьпярша знайшоў яе. Ну а ў дадатак яшчэ іншых марачак на суму, эквівалентную кошту альбому для марак, які таксама там прадаваўся. Альбом таксама патрэбны быў бы – ён нават таньней, чым у нас тут, каштаваў… Аднак жа паўтаруся – я паступіў «бы сапраўдны філятэліст».
Калі мяне задаўбала экскурсыя, я вырашыў пачаставаць аўстрыйскіх смажаных каштанаў. Гэх, шкада, што ў нас такіх няма (гэта ж мабыць, толькі пэўны гатунак падыходзіць для ежы?). Падышлі б цудоўна ў якасьці недарагога замяняльніка печанае бульбы. Але «нядорага» - гэта хіба ў нас магло быць, бо ў Вене – зусім іншыя кошты, паўтаруся.
Вольнага часу (перад набегам на галоўпаштамт) нам хапіла на тое, каб утаптаць у свае чэравы ўсё тое, што мы панабіралі ў «Розэнбэргеры» – венскім аналягу «Пузатае хаты». Не памятаю, якія традыцыйныя аўстрыйскія стравы нам рэкамендаваў паспрабаваць Ігар (памятаю, казаў пра шніцэль, які не зьмяшчаецца на талерку), толькі запомніў, што салатаў можна набіраць колькі ўлезе на талерку, а плоціш пастаянную суму, якая залежыць толькі ад памеру талеркі: самая маленькая талерка «пацягне» 3 эўра, сярэдняя – 5 эўра, вялікая – 7 эўра. Салаты раскладзеныя пасярод залі на першым паверсе. Вось у гэтым месцы і лягчэй за ўсё пазнаць, хто ёсьць турыст з Усходняе Эўропы – яны накладваюць самыя маленькія талерачкі з горачкай, ды яшчэ ўтрамбоўваюць, каб болей зьмясьцілася. Вось таму-то мы так доўга там засядзеліся…
Але аднаго заходу – салацікаў – нам было мала. У выніку наелі на дваіх на 32 эўра. Дык вось што азначае па-венску «нядорага»…
Недзе ў тых мясьцінах якраз адмовіўся лаваць сетку мой мабілафон. Я пачаў вінаваціць было свайго АПСОСа, што мой роўмінг «скончыўся». А вось жа не – нечакана скончыліся сродкі на рахунку, і болей за тое, утварыўся страшны «мінус». Названілі на 50 тысячаў, называецца. Блін, карацей, з усіх бакоў, як ні круці, а ну гэтую Вену туды!
|
Дата |
Время |
Номер |
Зона ПС |
Зона ВТК |
Услуга |
|
Длит. |
Стоимость |
|
27.10.2008 |
10:42:45 |
<–48********* |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
|
|
R |
0:26 |
1415 |
|
27.10.2008 |
12:23:01 |
375********* |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
|
R |
0:42 |
4287 |
|
27.10.2008 |
12:43:03 |
375********* |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
|
R |
2:05 |
12862 |
|
27.10.2008 |
12:52:20 |
375297770000 |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
sms o |
R |
0:00 |
612 |
|
28.10.2008 |
10:26:35 |
<–375********* |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
|
|
R |
0:24 |
1415 |
|
28.10.2008 |
17:10:37 |
<–48********* |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
|
|
R |
1:26 |
2830 |
|
28.10.2008 |
18:03:59 |
375297770000 |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
sms o |
R |
0:00 |
612 |
|
28.10.2008 |
18:54:37 |
375297770000 |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
sms o |
R |
0:00 |
612 |
|
29.10.2008 |
10:54:00 |
internet.mts.by |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
|
E |
63Kb |
4472 |
|
29.10.2008 |
10:54:01 |
<–INTERNET_DAY |
Область |
|
gprs |
|
59Kb |
58 |
|
29.10.2008 |
10:54:01 |
INTERNET_DAY |
Область |
|
gprs |
|
5Kb |
4 |
|
29.10.2008 |
10:58:37 |
internet.mts.by |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
|
E |
61Kb |
4472 |
|
29.10.2008 |
10:58:38 |
<–INTERNET_DAY |
Область |
|
gprs |
|
57Kb |
57 |
|
29.10.2008 |
10:58:38 |
INTERNET_DAY |
Область |
|
gprs |
|
5Kb |
4 |
|
29.10.2008 |
11:09:53 |
375297770000 |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
sms o |
R |
0:00 |
648 |
|
29.10.2008 |
11:09:57 |
375297770000 |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
sms o |
R |
0:00 |
648 |
|
29.10.2008 |
11:12:48 |
375297770000 |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
sms o |
R |
0:00 |
648 |
|
29.10.2008 |
13:24:13 |
375297770000 |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
sms o |
R |
0:00 |
648 |
|
29.10.2008 |
13:24:17 |
375297770000 |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
sms o |
R |
0:00 |
648 |
|
29.10.2008 |
19:03:51 |
375297770000 |
CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic |
Чехия: Cesky Mobil |
sms o |
R |
0:00 |
648 |
|
30.10.2008 |
11:47:36 |
<–375********* |
AUTCA Австрия: ONE |
|
|
R |
1:54 |
2996 |
October 20, 2008 - 10:50:56
Купляйце беларускае (гіранічна)
Пасьля таго, як пабачыш кошты на гэтую прадукцыю, выраз "ну яны ж дарагія - тысяч 150-200 будзе…" - падаецца насамрэч сьмешны. Зразумела, што гэтая ручная праца, таму й каштуе адпаведна. Але ці хто яе набывае па такіх коштах?
Высьветлілася, што ў Беларусі прамысловай вытворчасьцю плеценае мэблі з лазы займаецца дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб’яднаньне "Белмастацпромыслы". Прычым менавіта аб’яднаньне, бо гэты панятак месьціць у сабе 20 прадпрыемстваў мастацкай прамысловасьці Рэспублікі Беларусь, якія вырабляюць сталовую і пасьцельную бялізну, швейныя і трыкатажныя вырабы; сувэніры з лазы, саломкі, льновалакну, дрэва, керамікі. У склад аб’яднаньня ўваходзяць фабрыкі мастацкіх вырабаў, што разьмешчаныя ў Баранавічах, Бешанковічах, Барысаве, Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Жлобіне, Магілёве, Мазыры, Воршы, Пінску, Берасьці, Полацку, Слоніме, Слуцку, Сьветлагорску, Хойніках. Што праўда, у гэтай характарыстыцы няма ні слова пра менавіта плеценую мэблю, але болей ніякіх карысных зьвестак пра гэтае аб’яднаньне мне знайсьці не ўдалося. Магчыма, таму, што іхні поўны назоў Дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб’яднанне "Белмастацпромыслы" Кіраўніцтва спраў прэзідэнта падразумявае тое, што яны ня любяць беларускую мову, а як перакласьці назву на расейскую, я не прыдумаў. А можа ў іх проста няма свае анляйнавае бачыны.
Апошняе, што атрымалася нагугліць, перш чым зьвярнуцца да беларускага пашуковіку, дык гэта тое, што:
- плеценая мэбля плеценай мэблі розьнь;
- ня ўсё так страшна яшчэ ў нашым каралеўстве лазы.
Ратангавая мэбля дарагая па вызначэньні, бо імпартуецца з паўднёвай і ўсходняй Азіі (зрэшты, чаму кітайская мэбля павінна быць дарагая?
). Але нашто той ратанг нейкі, калі ў нас ёсьць сваё! І па ідэі, таньнейшае. Сьпіс спэцыялізаваных крамаў прыдаецца…
P.S. А, вось знайшоў на гэтым інтэрфаксе маскальскую назву "адзінага ў Беларусі аб’яднаньня пад кіраўніцтвам…" - "Белхудожпромыслы". Як я й здагадваўся, беларускую мову яны не паважаюць (хоць там і ёсьць адпаведная кнопка, ды яна не працуе).
Таму спасылку падаваць ня буду. Вой мамачкі, там усе спасылкі крыва працуюць!
P.P.S. А беларускі пашуковік на маю спробу пошуку выдаў такую памылку, што ён не працуе ў прынцыпе. Таму спасылку падаваць ня буду… Не карыстайцеся беларускім, калі ёсьць лепшае.


















