We are the greatest!

August 5, 2009 - 20:41:58

«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі»

Цэтлікі запісу: цытаты

«Літаратурная мова павінна быць морам, куды ўліваюцца народныя дыялекты. Як паасобныя рэчкі гінуць у моры, падымаючы й асьвяжаючы яго ровень, так і народныя гутаркі павінны разыходзіцца ў літаратурнай мове, каб асьвяжаць яе ды павелічаць яе глыбіню й шырыню.»

«Мова, як чалавек, павінна шанавацца, паважацца і прыбірацца з кожным разам у лепшыя, багацейшыя і зграбнейшыя ўбраньні. Кожнае адметнае слова, кожны асобісты выраз нашых беларускіх гаворак мы павінны з пашанаю страчаць і зь вялікаю любасьцю, як надзвычайную вартасьць, далучаць у агульную скарбніцу нашае літаратурнае мовы… Наша мова так багата, пекна і гучна, што часам, дапраўды, ня ведаеш, якое слова, які выраз лепей ужыць, - ажно вочы разьбягаюцца. Апрача гэтага, мова так узгадованая, усімі гаворкамі выпешчаная, робіцца здатнай, сардэчнай, усім любай і лёгка зразумелай кожнаму, хто хоць крышку падвучыцца.»

© Язэп Лёсік

August 1, 2009 - 17:53:37

Нахрэн такі помнік

Цэтлікі запісу: photo, shit happens, Беларусь
Бязмозглыя тупіцы пісалі
Ой цікавы ды дзівосны, беларусы, мы народ -
Быццам хто нас прымушае ўсё рабіць наадварот.
Не, каб душу й вуха песьціць родным словам гаманкім, -
Мы ў загану роднай мовы не гавóрым - гаварЫм.
Чалавек не знойдзе згоду нат з уласнай палавінай,
А мы яму далі права кіраваць усёй краінай.
Наша кволае сумленне запалохана маўчыць,
Голас продкаў у нашых сэрцах усё цішэй, слабей гучыць.
Божа мілы! Пашкадуй народ-небараку –
Сяння мы, што рабіць маем, робім цераз сраку.
via Хартыя’97

July 31, 2009 - 23:57:30

Юбілей

Цэтлікі запісу: заняткі

200 адасланых паштовак на посткросынгу. Да яго (юбілею) я прышоў 12-м па колькасьці і 8-м па сумарнай адлегласьці.

July 30, 2009 - 22:59:42

Сьвет паводле сынгапурцаў. Цудоўна

Цэтлікі запісу: прышпіл
Сьвет з пункту гледжаньня сярэднестатыстычнага сынгапурца

July 29, 2009 - 21:50:57

пЫва на вуліцах не забароненае

Цэтлікі запісу: пЫва
Ліст Менгарвыканкаму
via Пакаленьне.бай

July 28, 2009 - 21:47:23

Мытарствы

Цэтлікі запісу: Беларусь, мроі

Скончаныя тры «цяганьні катоў за хвост».

  1. Усю ўступную кампанію мяне суправаджала маскальшчына, як я ні спрабаваў ад яе адбіцца. Прыемна было бачыць на стэндах сваё беларускае прозьвішча між шэрага натоўпу… А прыйшоў час атрымоўваць сэртыфікаты - і шок. Па-беларуску толькі прозьвішча мне і засталося… Можна было б зьвязацца з гэтым ідыёцкім «інсьцітутам кантроля знаній», можна было б наехаць, патрабаваць перарабіць… Не заставалася часу, не было жаданьня, не ставала ўпартасьці… Маўчым, гледзячы як акупанты гаспадараць. Самі яны не заварушацца…
  2. Самыя вялікія чэргі - у нашай паліклініцы… Самыя даўгія чэргі з усіх кабінэтаў - у той, у які стаіш ты… Добра хоць, што пасьпеў у час. Амаль месяц на няшчасную даведку… Неўзабаве трэба ізноў гэта ўсё паўтараць…
  3. Найхутчэй праляцеў збор-падача дакумантаў на зямельны надзел. Настолькі хутка, што нават ачомацца не пасьпеў, як усё скончылася. Гэта таму што Танька ўсё ў свае лапкі ўзяла… Але вось мая заява ў перакладзе, і да таго ж пісьменным, нашмат лепшая, чым прапанаваная выканкамам, так і засталася ў электронным варыянце… Таму што нікому гэта нецікава і ня трэба. Саромеемся чагось, маўчым… Гледзячы, як акупанты гаспадараць…

July 25, 2009 - 9:43:50

Экстрым пабліжэй

Цэтлікі запісу: photo, абвесткі

1-2 жніўня Федэрацыя Прыгодніцкіх Гонак праводзіць «Фэст Тролея 2009»! Для аматараў адрыналіну над Бярэзінай будуць напятыя 4 тролеі, на якіх атрымаюць магчымасьць пракаціцца ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі фэсту.

Фэст тролею 2009

Рэгістрацыя на фэст пачынаецца на месцы правядзеньня (каля вёскі Малое Стахава, 10 км ад Барысава) з 31 ліпеня. Папярэдняя рэгістрацыя дазваляе атрымаць зьніжкі.

* * *

2 жніўня на Менскім моры адбудзецца 2-гі беларускі экстрым-бег. Экстрым заключаецца ў тым, што… палову дыстанцыі трэба «бегчы» ў вадзе глыбінёй каля 1 м.

Першы беларускі экстрым-бег

Рэгістрацыя на ўдзел да 28 ліпеня па тэлефонах (029) 770 13 32 і (029) 607 90 76 - Сяргей Коваль, гал. суддзя. Розныя ўзроставыя групы.

July 14, 2009 - 0:21:49

«Графіці»

Цэтлікі запісу: абвесткі
«Графіці» - 10 год

July 12, 2009 - 12:13:11

Яшчэ крыху навінаў

Цэтлікі запісу: цікавосткі
  • А. Шадзько, высьвятляецца, працаваў у «Горкаўскім». Зьехаў у Маскву. emoticon
  • Чарговы тэст на беларускасьць. Ці анты-беларускасьць? Цьфу ты, антытэст. Вось!
  • Новыя 7 цудаў сьвету. У сьпісе 77 прэтэндэнтаў, як вядома, і Белавежа. 21 ліпеня застанецца толькі 28 «шчасьліўчыкаў». Галасаваць пакуль што можна за месца абвяшчэньня вынікаў выбараў гэтых самых цудаў у далёкім 2011 годзе. Праўда, арганізатары не абяцаюць, што тое месца, што пераможа ў глядацкім галасаваньні, станецца пераможцам абсалютным, але ну прынамсі адно зь першых месцаў павінны выбраць.

July 11, 2009 - 11:57:35

OMG, у іх нават няма беларускамоўнае вэрсыі!

Цэтлікі запісу: мроі, абвесткі

Добра, няхай выставу, прысьвечаную 1000-годзьдзю першага ўпамінаньня Літвы (не Летувы!) не пусьцілі ў беларускія музэі.

Добра, што выставу кожны жадаючы можа ўбачыць у амбасадзе Летувы (не Літвы!), папярэдне даслаўшы заяўку па факсе +375 17 285 3337 ці па электронцы amb.by@urm.lt.

Але якога х…віга няма на бачыне летувіскай амбасады беларускамоўнае вэрсыі?

Што ж, пасьля такога не зьдзіўляесься, чытаючы, як яны глыбока заблыталіся ў панятках… Адно атаясамленьне тэрмінаў «Русь» і «Расея» чаго вартае. emoticon

* * *

- 11:09:51

Ідэю Волічэн надоечы падкінула…

Цэтлікі запісу: заняткі

Дык цяпер значна звузіўся выбар марак, прыдатных для перасылкі паштовак не ў капэртах. Абрыдлыя «вывад савецкіх войскаў з Аўганістану» падыходзяць па намінале, але не па духу. Значыцца, будзем капа́ць. emoticon

July 4, 2009 - 1:46:05

Скандынаўскія аўкцыёны ў Беларусі

Цэтлікі запісу: цікавосткі

Ня ведаю, хто зь іх першы, хто прэтэндуе на першынство, а які самы малады - зьмяшчаў у парадку азнаёмленьня. Цікава, што аўкцыёны №№ 1 і 4 працуюць цілодобово (слова падабаецца, у нас пакуль што такога прыгожага аналягу ня ведаю), а два астатнія (№№ 2 і 3) - толькі ў прыстойны час. emoticon

 

На "закапейках" і "шчасьлівымлоце" можна рабіць стаўкі нават па смс. Гэта атрымоўваецца яшчэ даражэй, відаць, чым проста сядзець у інэце ўтаропіўшыся ў манітор.

На "шчасьлівымлоце" можна выйграны тавар абмяняць… правільна, назад на стаўкі. emoticon

Я тут зараз дзялюся сваімі ўражаньнямі "на ляту", выкладаючы тое цікавае, што знайшоў на адным з сайтаў. Таму магчыма, што гэткія самыя магчымасьці ёсьць і на іншых аўкцыёнах, проста я іх не заўважыў.

 

Спадабаўся выраз аднаго з удзельнікаў форуму, на якім складаюць чорны сьпіс лахатронаў у сэціве: "можна толькі зьдзіўляцца прадпрымальніцкім здольнасьцям вытворцаў чыпсаў, што здольныя прадаць адну бульбіну па цане аднаго кіляграму бульбы."

Заўважыў, што зьвяртаюць увагу на нейкую таемную сувязь некалькіх расейскіх сэрвісаў па правядзеньні скандынаўскіх аўкцыёнаў між сабой. Ня ведаю, ці ў нас ёсьць такое. Але заўважыў на трох з чатырох анансаваных вышэй сайтаў удзельніка-пераможцу розных аўкцыёнаў зь нікам barazna. Вось і задумаўся: а ці ёсьць сярод "нашых" удзельнікаў боты альбо падстаўныя асобы?.. Каб ня быць галаслоўным, напрыканцы прывяду тры выйграныя "баразной" лоты.

 

Гэххх, і навошта яму столькі ўсяго? Хай бы падзяліўся чым-небудзь на справядлівых аўкцыёнах за палову кошту. :)

P.S. Пра справядлівыя аўкцыёны як-небудзь іншым разам. emoticon

P.P.S. Між усімі чатырма беларускімі сэрвісамі праскоквае дзе-нідзе адно агульнае падабенства: памылкі ў расейскамоўных тэкстах. Ну, зразумела, пра тое "падабенства", што ўсё на мове іншае краіны, я падразумяваю само сабой. Гэххх, прыдуркі…

P.P.P.S. Але затое хоць нейкі вынік: у нас нарэшце зьявіліся электронныя грошы EasyPayemoticon

June 30, 2009 - 19:12:03

Хто сьвяткуе Дзень перамогі 9 траўня?

Цэтлікі запісу: цікавосткі

8 траўня па ўсім сьвеце, за выключэньнем краінаў былога СССР, адзначаецца Дзень перамогі над фашысцкай Нямеччынай у Другой сусьветнай вайне. Разыходжаньне ў даце сьвяткаваньня Дня перамогі вынікае з таго, што на патрабаваньне Сталіна капітуляцыя гітлераўскай Нямеччыны была падпісаная двойчы.

Фактычна, баявыя дзеяньні ў Эўропе закончыліся 7 траўня 1945 году. На наступны дзень, 8 траўня, у Бэрліне быў падпісаны акт безумоўнай капітуляцыі Трэцяга Рэйху. Акт капітуляцыі, які быў пазьней названы «папярэднім пратаколам», ад імя нямецкай арміі падпісаў генэрал Альфрэд Ёдль у прысутнасьці амэрыканскага генэрала Ўолтэра Сміта і савецкага генэрала Івана Суслапарава.

У адказ на катэгарычнае патрабаваньне з боку Сталіна, позна ўвечары 8-га траўня (22:43 паводле цэнтральнаэўрапейскага часу або 00:43 паводле маскоўскага) падпісаньне капітуляцыі было паўторанае ў штаб-кватэры маршала Жукава. Паводле маскоўскага часу, гэта ўжо было 9 траўня. Гэтым разам капітуляцыю падпісаў нямецкі фэльдмаршал Вільгэльм Кэйтэль у прысутнасьці прадстаўнікоў ЗША, Вялікай Брытаніі й Савецкага Саюзу.

Варта адзначыць, што Дзень перамогі заўсёды адзначаўся надзвычай ўрачыста ў краінах камуністычнага лягеру. Асноўная заслуга ў перамозе над нацысцкай Нямеччынай прыпісвалася выключана Савецкаму Саюзу. Пасьля краху камунізму краіны былога сацлягеру пачалі адзначаць сьвята ўсьлед за заходнімі краінамі 8 траўня і ня так урачыста, як за савецкім часам.

9-га траўня Дзень перамогі па-ранейшаму адзначаюць Расея і некаторыя былыя савецкія рэспублікі.

Тым часам у Эўрапейскім Зьвязе 9-га траўня адзначаецца Дзень Эўропы, у гонар Дэклярацыі Шумана, абвешчанай 9 траўня 1950 году, якая заклікала да аб’яднаньня Эўропы і стала пачаткам руху да аб’яднанай Эўропы.

© «Радыё Свабода» (дастаў з кэшу)

June 27, 2009 - 18:59:20

Ну, як ужо на форуме зьмясьціў…

Цэтлікі запісу: вандроўка

…як мы езьдзілі у Львіў

Мы ехалі самі (то бок без экскурсыяў усялякіх) і хоць я напачатку плянаваў хоць нешта пачытаць, каб ведаць, тым ня меней намеры гэтыя так і засталіся намерамі… Таму мы проста ішлі куды вочы бачаць. І гэта ў Львіве не найгоршы варыянт: там куды ні плюнеш - калі не царква, дык помнік. emoticon
Падвечар мы набылі мапу Львіву…
Так, тут лірычнае адступленьне. Усё ж я на трэці дзень вандроўкі схіліўся да варыянту беларускае назвы ня "Львіў", а менавіта "Львоў". Бо менавіта так ён пішацца па-польску, а значыцца, так зваўся і за часамі Рэчы Паспалітай. Дарэчы, на шмат якіх будынках можна пабачыць адбітую тынкоўку з надпісамі па-польску.
Дык вось, без мапы мне цяжка арыентавацца, а яе нават проста пачытаць цікава. Якія там вуліцы (я маю на ўвазе - назвы)! Вуліца Францішка Скарыны і Івана Фёдарава (хоць помнік гэтай асобе падпісаны як Івану Федаровічу - ён беларус таксама); помнік Адаму Міцкевічу і вуліца Сьцяпана Бандэры; вуліцы Джахара Дудаева і Джорджа Вашынгтана… Грэка-каталіцкія храмы на кожным кроку. Як я глыбока памыляўся, калі думаў, што мы можам пахваліцца сваёй грэка-каталіцкай царквой…
На вуліцах Львову зьдзіўляесься, калі пачуеш маскальскую гаворку - так гэта не пасуе ўсяму духу гэтага месца. Так, ну тут я ўжо ў лірыку кінуўся. Карацей, па-ўкраінску я гаварыў, прыблізна напалову ўстаўляючы беларускія словы. Ня ведаю, як завецца гэтая сумесь.
З карыснага: грошы на вакзале не мяняць ні ў якім разе - курс там абсалютна нявыгадны, лепей прайсьціся 500 мэтраў у бок цэнтру. Вакзал зусім побач ад яго. На вакзале касір хацеў нам прадаць жэтон у аўтаматычную камэру захаваньня за 45 грывень замест 10-ці. Цяпер-то я ўжо ведаю, што варта паводзіць сябе з такімі людзямі адпаведна, а тады мы проста завярнуліся ды пайшлі ў іншае месца. Але ні ў якім разе ня варта пагаджацца на іхнія ўмовы. Ну, прынамсі адразу. emoticon
Разам з мапай Львову мы набылі і кніжку-кіраўнічку па цікавых мясьцінах. Мне падабаецца іхняя вэрсыя назвы: "путівник" (калі хто ня ведае, чытаецца гэта "путівны́к"). Праўда, за тры дні мы яго так і не адчынялі: проста шкада было марнаваць час. Дарэчы, як мы ні бегалі па горадзе, тры дні - гэта вельмі мала. І калі нам здавалася, што ў першы дзень у нас адвальваюцца ногі, дык мы яшчэ ня ведалі, што значыць стаміцца ў другі дзень…
І калі ў першы дзень я яшчэ выкотваў вочы на кожны старажытны будынак і вапіў бы шалёны ад захапленьня, то на трэці дзень эмоцыі неяк прыгасьлі, і мы толькі варочалі галовы туды-сюды бы кітайскія балванчыкі. Ці не кітайскія. Кітайцаў, дзякуй Богу, дарэчы, было мала.
Так-ссс… Калі не былі ва Ўкраіне ні разу, дык будзьце гатовыя акрамя ўсяго гэтага ўбачыць страшэнны… даруйце за слова… срач на вуліцах. І гармідар. Хадзіць можна дзе заўгодна, аднак там паўсюль брукаванка, таму ногі можна паламаць нават у зручным абутку. А абцасы ў такім горадзе катэгарычна забараняюцца! Шкада таксама і машын: ня ведаю, колькі яны там вытрымваюць.
Карацей, зьменны абутак і парасоны не перашкодзілі нам: надвор’е ўвесь час зьмянялася. Штодня ішоў дождж, але максымум па паўгадзінкі, і потым пачынала парыць. Ветру ні павеву. Уффф, туды трэба езьдзіць, мабыць, увесну ці ўвосень, калі ня так задушна. Да таго ж яшчэ машыны і людзі, як я ўжо заўважыў.
У спадарынькі, у якой мы жылі, гарачая вада адключалася штодня рэгулярна. Праўда, ня ведаю дакладна, у які час. Але, відаць, і ў гатэлях тое самае - крызіс. Таму ў гатэлях жыць няма сэнсу, ды й дорага, са словаў нашае гаспадынькі. Цудоўна, як ё да каго прыехаць у госьці.
Нягледзячы на праблемы з вадой (спадзяюся, часовыя) ўся астатняя цывілізацыя працуе спраўна. Ёсьць і супэрмаркеты з неблагімі коштамі, і рынкі, і кавярні, дзе пахарчавацца. Мы па аналёгіі з Кыівам абіралі "Пузату хату" - як каму, а нам там падабаецца. Хутка, смачна, па-белаукраінску.

- 8:09:09

Усё, Лошыцы капец

Цэтлікі запісу: photo, shit happens, Беларусь
Як было...
 
...як стала
via Тут.бай

- 0:22:05

Хуценькія спасылкі

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам, абвесткі

June 20, 2009 - 11:50:31

Шчыльнейшае знаёмства

Цэтлікі запісу: чалавечкі

Нарэшце дачакаліся візыту Волічэн. Як і абяцала, пастаралася, павыбірала паштовачкі. Ніводнае не паўтарыліся з тымі, што з мае нашай калекцыі. Што праўда, я забыўся, што гэта ж далёка ня ўся ейная калекцыя, а толькі прыблізна палова… emoticon

Ну а нам такога дасьведчанага чалавека не заставалася зьдзіўляць нічым іншым, як пачастункамі ды колькасьцю жывёлаў, што блыталіся пад нагамі.

Абмен атрымаўся слабенькі. Лепей атрымаліся падарункі: цэлая капэрта марачак з розных краінаў (і адкуль яна ведала пра гэта) і намёкі на далейшае супрацоўніцтва ў гэтай галіне. emoticon Карацей, дух суперніцтва адсутнічаў.

Адно засмучала: што Волька так і не даведалася за гэты вечар ні пра водную беларускую страву. Не пастараўся. А яна ж нават сваю адрэсу ў лацінскай транскрыпцыі піша чамусьці па-расейску. Незразумела.

Хаця… зразумела. Патрэбны штуршок. У добрым сэнсе. Ці прынамсі ў смачным. emoticon

P.S. Ну а затое адкрыліся вочы на сутнасьць выразу пра "верблюжынае вуха і голку".

Адной з самых выбітных цікавостак Лінкальну зьяўляецца Ньюпарцкая арка - адзіныя ў Ангельшчыне старажытнарымскія вароты, якія ня проста выдатна захаваліся, але і дагэтуль служаць гараджанам… Побач з асноўнай брамай захавалася маленькая бакавая арка з красамоўнай назвай "Ігольнае вушка". Мне падаецца, што большасьць людзей схільная літаральна ўспрымаць вядомы біблейскі выраз пра вярблюда і гольнае вушка. Асьлі так, дык Ньюпарцкая арка дапаможа ім лепей разабрацца ў вядомай цытаце.

За часамі рымлянаў усходнія брамы зачыняліся пасьля заходу сонца, затое "Гольнае вушка" заставалася адчыненым. Караваны, што прыпазьняліся, вымушаныя былі заставацца на ноч па-за гарадзкімі сьцянамі. Але вось іхнія гаспадары маглі скарыстацца мініятюрнай бакавою аркай (куды вярблюдам было не праціснуцца пры ўсім жаданьні), і такім чынам атрымаць жаданую ўтульнасьць у гарадзкіх гатэлях…

via Волічэн

June 8, 2009 - 23:04:39

Ну чаму нельга было неяк разьвесьці дзьве такія падзеі…

Цэтлікі запісу: photo, абвесткі

Алесь Камоцкі запрашае ўсіх: і тых, хто ведае, у чым справа, і тых, хто ня ў курсе, - абсалютна бясплатна паслухаць старых і новых песень, і падумаць разам, як далей жыць будзем.

Алесь Камоцкі

9 чэрвеня, 18:00. Купалаўскі музэй

- 21:36:18

А калісьці быў фотакрос…

Цэтлікі запісу: настальгія, цікавосткі

«Выкручваю і станаўлюся на сьветлафоры з Маякоўскага. Масквіч ззаду нярвова бікае. Яму такія круцялі рабіць нельга, яму зайздросна. Купіў бы сабе ровар і езьдзіў бы як чалавек.»

Незразумела? На адрыў!

May 24, 2009 - 22:23:17

А як гэта?

Цэтлікі запісу: photo, прышпіл

Супэршкарпэткі

- 21:32:17

Часта карыстаўся, ды ня ведаў, як правільна завецца

Чыгунная патэльня (з высокімі сьценкамі, цяжкая) - брытван.

via Бывай, мова

May 23, 2009 - 20:47:34

Гукаперайманьні

Гаворым з жывёламі па-беларуску

Кот

мяў-мяў, курняў; вур-вур

мяўкае, курняўкае, курню пяе; вуркоча

Сабака

гаў-гаў, ууу

брэша, вые, вяхае

Мыш

пі-пі-пі

пішчыць

Пацук

 

 

Сьвіня

рох-рох

рохкае

Карова

муу

рыка́е, мычыць

Конь

і-го-го, тпррр

іржэ, сапе

Каза

меее

мекае

Авечка

беее

бекае, бляе

Воўк

ууу

вые

Ліса

дзяў-дзяў

дзяўгае

Мядзьведзь

ррр

рычыць, раве

Алень

 

трубіць

Лось

 

трубіць

Жаба

ква

кумкае

Зьмяя

шшш, сссс

шыпіць, сыкае

Пугач

уфф, ку-га, угу

ухае, кугае, угукае

Бусел

клёк

клёкае, клякоча

Журавель

курлы

курлыкае, курлыча

Голуб

уррр, врр

буркуе, буркоча, варкуе

Гусь

го-го-го

гагоча, га́гае

Качка

кра-кра

крача

Курка

кудах-кудах, ко-ко-ко, квох-квох

квокча, сакоча, кудахча

Певень

кукарэку

кукарэкае

Зязюля

ку-ку, ку-ва

кувае

Салавей

шчоўк-шчоўк

шчоўкае, заліваецца

Верабей

чык-чырык

чырыкае

Жаўрук

 

цьвіркае, зьвініць, сьпявае

Дзяцел

тук-тук

стукае, грукае, доўбіць, дзяўбе

Драч

 дзярэ горла

крычыць

Дрозд

 

 

Крумкач

крум-крум

крумкае

Варона

кар-кар

каркае

Шпак

 

 

Бугай

 

скрыпіць

Сініца

ціў-ціў, цінь-цінь

ціўкае, цінькае

Глушэц

тук-тук

такуе

Цецярук

тук-тук

такуе

Кнігаўка

кі-гі

кігікае

Каня

піць

канькае

Перапёлка

 

плача

Чмель

бом-бом

бомкае, гудзе

Жук

жжж

жужжыць

Камар

ззз, пі-пі

зьвініць, пішчыць

Конік

 

стракоча

Цвыркун

цвыр-цвыр

цвыркае

Муха

зум-зум

зумкае

via Бывай, мова

May 22, 2009 - 20:18:10

Акупанты як дома

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам

Яшчэ адзін прадстаўнік азіяцкае краіны, да якое так імкнецца рэжым.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design